Brutto ў Гомелі: быць або ня быць
Каманда Міхалка мяркуе сабраць на свой першы канцэрт у Беларусі 4000 гледачоў. Слухачы ня вераць, што гэты выступ сапраўды адбудзецца.
Як сьвяткавалі вясельле 50 гадоў таму (прэм’ера)
Сяргей Доўгушаў прадстаўляе на tuzin.byculture.org праект «Песьні і найгрышы вясельля вёскі Лявонпаль і яе навакольляў», які дае добрае ўяўленьне пра тое, як даўней сьвяткавалі вясельле.
Топ-12 лета-2016. Вольскія пануюць (аўдыё)
Рэйтынг самых запатрабаваных песень гэтага лета ўзначаліла 18-гадовая сьпявачка Адэля Вольская. У першую пяцёрку трапілі яшчэ два яе творы, да ўсяго чатыры кампазыцыі ў топ-12 належаць аўтарству яе таты.
«Party-Zan фільм»: «Нам патрэбная новая беларуская музыка!»
Інтэрнэт-партал tuzin.byculture.org разам з творчай суполкай Bez Buslou Arts абвяшчаюць конкурс на саўндтрэк да новай беларускай кінакамэдыі «Party-Zan фільм».
Адэля Вольская: «Я вырашыла падзяліцца сваім сьветапоглядам зь іншымі» (прэм’ера!)
18-гадовая сьпявачка прэзэнтуе на tuzin.byculture.org EP «Усё атрымаецца», у які ўвайшлі тры кампазыцыі яе аўтарства.
SnopSnoǔ прапануе патанчыць як у апошні раз (прэм’ера альбома!)
Музыкі зь менскага інды-гурта заяўляюць, што ў іхным альбоме «Танцпляц» кожны элемэнт уяўляе каштоўнасьць. Кожная нота і кожнае слова, эфэкты, паўзы — усё на гэтай кружэлцы мае свой сэнс.
Пераможца «Басовішча» .К: «Мяне цікавяць памежныя станы» (+відэа выступу)
Першае вялікае інтэрвію Яўгена Кучмейны, лідэра гурта .К, у якасьці пераможцы Конкурсу маладых гуртоў «Басовішча-2016».
Лявон Вольскі скончыць летнюю сэрыю канцэртаў «Засьпявай 3.0» (аўдыё)
19 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 адбудзецца апошні канцэрт фіналістаў конкурсу, у якім выступяць Leibonik, Фёдар Жывалеўскі з гуртом «Голая манашка» і Віктар Лупасін. Адмысловым госьцем будзе Лявон Вольскі!
.К — пераможца Конкурсу XXVII Фэстывалю «Басовішча»
Сёлета за перамогу змагаліся менскія электроншчыкі Intelligency, наваградзкая каманда M.G., інструмэнталісты Тhe Glitchhh, гурт Haina, які грае ў кірунку экспэрымэнтальнага року, ды Яўген Кучмейна з праектам .K.
Re1ikt выступіць разам зь фіналістамі «Засьпявай 3.0»
Гурт Re1ikt выступіць 5 жніўня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 3.0» — Янам Жанчаком, Яўгенам Цярэнцьевым і гуртом Teleport ды гуртом U.G.Oslavia.
Рассакрэчаны лайн-ап сёлетняга «Басовішча»
Арганізатары XXVII Фэстывалю музыкі маладой Беларусі агучылі поўны сьпіс гасьцей і час іх выступаў, а таксама распавялі, чым, акрамя засяроджанага слуханьня мэлёдыяў і шалёных скокаў пад біты, можна будзе заняцца на сёлетнім «Басовішчы».
BosaeSonca сыграе разам зь фіналістамі «Засьпявай 3.0»
22 ліпеня летнюю сэрыю канцэртаў у дворыку на плошчы Свабоды, 4 працягне гурт BosaeSonca разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 3.0» — Ганнай Крамэр, Антосем Звычайным і Mk-band.
Прэм’ера праз 30 гадоў. Альбом, зь якога пачаўся беларускі аўтарскі сьпеў (рарытэт!)
На tuzin.byculture.org інтэрнэт-прэзэнтацыя альбому «Першы сшытак», які запісаў Алесь Камоцкі на складзе бара Дзяржтэлерадыё БССР у 1986 годзе. Гэты першы альбом беларускай аўтарскай песьні ў музычнай гісторыі, якасны запіс якога знайшоўся праз 30 гадоў пасьля стварэньня.
Мысьляры вырашаюць! Беларускія філёзафы сфармуюць «Мэгатур-2016»
Акурат у год беларускага мысьленьня вынікі сэзону 2015—2016 на tuzin.byculture.org падвядуць найлепшыя беларускія філёзафы. Кожны зь іх прапануе ў мэгатур 12 песень, што бралі ўдзел у аўдыёчарце.
!OUT: «Розы» з Навозаў — вясковая субкультура 1970-х (аўдыё/відэа)
Яны рабілі барабаны з пральных машынаў і цялячых скураў, перасоўваліся па Беларусі на матацыкле з каляскай ды гралі «менскі шэйк». tuzin.byculture.org распавядае гісторыю вясковага бэнду «Розы».
Сяргей Картэс: «Спачатку ў Мінкульце былі ў жаху ад маіх твораў» (+рарытэт)
У дзень разьвітаньня з Народным артыстам Беларусі у адмысловым выпуску рубрыкі !OUT мы упершыню публікуем інтэрвію зь Сяргеем Альбэртавічам і саўндтрэк, які кампазытар стварыў разам зь «Песьнярамі» да фільму «Раскіданае гняздо».
Кася Камоцкая падтрымае фіналістаў «Засьпявай 3.0»
8 ліпеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 свае найлепшыя песьні сыграе першая беларуская рок-князёўна Кася Камоцкая. Разам зь ёй у канцэрце возьмуць удзел фіналісты конкурсу «Засьпявай 3.0» — гурты «Сон-трава», Bar Akaryna і Pauline.
Sakramant запісаў міні-альбом пад уплывам казак Караткевіча (прэм’ера)
Гурт Sakramant прэзэнтуе на tuzin.byculture.org EP «Чортаў скарб», названы ў гонар казкі Ўладзімера Караткевіча. У рэліз увайшлі тры песьні-гісторыі аўтарства былых удзельнікаў каманды Litvintroll Васіля Верабейчыкава і Алеся Стаціўкі.
«МІП-бэнд». Умець атрымліваць асалоду (прэм’ера)
Праз тры гады пошукаў і экспэрымэнтаў гурт Яўгена Сяргеюка і Яўгена Цярэнцьева прэзэнтуе на tuzin.byculture.org свой першы самотнік «Асалода».
Ягор Захарка. Топ-7 самай актуальнай беларускай музыкі (аўдыё)
Арганізатар аднаго з самых пекных беларускіх летніх фэстаў Mirum Music Festival дзеліцца з наведнікамі tuzin.byculture.org сваёй падборкай самай цікавай і актуальнай беларускай музыкі.
Новы фармат краўдфандынгу. Слухачы вызначаць фаварытаў конкурсу «Засьпявай»
На сайце Talaka.by стартавала народнае галасаваньне за найлепшых удзельнікаў трэцяга конкурсу «Засьпявай».
Nizkiz сыграе разам зь фіналістамі «Засьпявай 3.0» (аўдыё)
24 чэрвеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 гурт Nizkiz з акустычным сэтам падтрымае выступ трох фіналістаў конкурсу «Засьпявай 3.0» — гурт SnopSnoǔ, Станіслава Чахоўскага і Яўгена Барышнікава.
Essa. Канец архаічнага сьвету (аўдыё)
Альбом «Niamiha» нібыта выяўляе расчараванасьць аўтараў у магчымасьці жыць старым прыгожым ладам у цяперашнім прамыслова-тэхнічным сьвеце. Піша Барыс Шчука.
Вясна. Dzieciuki ўзьляцелі (аўдыё)
У топ-12 самых запатрабаваных песень гэтай вясны трапілі ажно 11 песень гарадзенскага гурта.























