Мысьляры вырашаюць! Беларускія філёзафы сфармуюць «Мэгатур-2016»
3607 / 1
05.07.2016

Мысьляры вырашаюць! Беларускія філёзафы сфармуюць «Мэгатур-2016»

Акурат у год беларускага мысьленьня вынікі сэзону 2015—2016 на tuzin.byculture.org падвядуць найлепшыя беларускія філёзафы. Кожны зь іх прапануе ў мэгатур 12 песень, што бралі ўдзел у аўдыёчарце.

14-ы год запар «Тузін» падводзіць вынікі музычнага году. Кожны раз у гэтай справе дапамагае экспэртная рада, якая абірае з удзельнікаў чарту тыя песьні, якія трапляюць у мэгатур. Рада кожны раз мяняецца — вызначалі музычныя журналісты, кіраўнікі беларускіх лэйблаў, музычныя рэдактары радыё, прадстаўнікі тэлевізіі, лідэры легендарнай суполкі «Тутэйшыя». Пазалетась гэта былі кіраўнікі беларускіх клюбаў, а летась — беларускія паэты. Сёлета гэта будзе пяць беларускіх філёзафаў. Шосты голас належыць рэдакцыі tuzin.byculture.org.

Кожны зь сябраў рады прапануе ў выніковы тур 12 песень, якія ўдзельнічалі ў аўдыёчарце ў сэзоне 2015—2016. Слухаць і абіраць будуць — Валянцін Акудовіч, Вольга Шпарага, Уладзімер Мацкевіч, Міхаіл Баярын, Ігар Бабкоў. Такім чынам мы далучаемся да году беларускага мысьленьня, які абвесьцілі шэраг недзяржаўных арганізацыяў ды ініцыятываў. У яго межах ужо прайшлі лекцыі ды імпрэзы, выйшла кніга «Цытуй сваё» і «Анталёгія беларускага мысьленьня».

Песьні, што будуць згаданыя экспэртамі, возьмуць удзел у вялікім выніковым Мэгатуры. Усе кропкі над «і» расставяць самі наведнікі. Для правядзеньня «МэгаТуру-2016» абраная традыцыйная схема на выбываньне: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году.

Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены. Наступны этап галасаваньня — «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне». Якая песьня стане найлепшай, будзе залежыць ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Паколькі ўжо трэці сэзон на tuzin.byculture.org таксама ёсьць чарт кліпаў і альбомаў, выніковае галасаваньне будзе праведзена і ў іх. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца Кліп сэзону і Альбом сэзону.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захапляльнага туру гіт-параду на tuzin.byculture.org! Усе тры супэртуры пачнуцца 15 ліпеня.

Усе ўдзельнікі аўдыёчарту на tuzin.byculture.org у сэзоне 2014/2015 (13 тураў + адмысловы навагодні тур, 18 верасьня 2015 — 1 ліпеня 2016), у альфабэтным парадку:

:B:N: feat.Tony Fadd — Хвалі

Akute — О Божа мой

Allia — Мокрыя

BosaeSonca і Ганна Хітрык — Фаервэркамі

Brutto — Будзь сьмелым

Dzieciuki — Тадэвуш Касьцюшка

Ferris Wheel — Маладыя гады

Haina — Ты абяцала

Ilo&friends — Сьвечкі

Intelligency — Mova

Irdorath — Быў. Ёсьць. Буду

Martin S. — Так і трэба

Naka — Малітва

Navi — Новы год

Navi — Плакалі ветры

NGe — Маяк

Nizkiz — Цемра

Pauline — Маё мора

Pawa — Зайграй жа дударочку

Pomidor-off — Вясёлых сьвятаў

Rahis — Па праспэкце

Re1ikt і Павал Аракелян — Толькі сьнег

Re1ikt — Люцэрна

S.D. — Колькі

Shuma — Лося

Skrizhali — Гэта твая зямля

Sounduk — Давай сьмяяцца

Tadeush — Цэглы дзень

Teleport — Leta

Terrakod — Брудныя танцы

TonqiХod і Сяргей Пукст — Марозная

TonqiXod — Камняпад

Trubetskoy і Аляксандар Памідораў — Цуд на Каляды

Trubetskoy — Гэтым разам

U.G.oslavia — Маладосьць

Vinsent — Музыка

Vinsent і Šuma Voices — Каляды

Vuraj і Cherryvata — Шчодры вэчор

Алесь Дзянісаў і «Палац» — Каляды

Амплітуда сьмеласьці — Амплітуда сьмеласьці

Андрэй Сянькевіч — Наш час

Зьміцер Вайцюшкевіч — Стары муж

Зьміцер Вайцюшкевіч і Pauline — Бывайце здаровы

Дай дарогу! — Ня веру

Дуэт «Вера і Патрыцыя» і мужчынскі хор «Унія» — Новая навіна

Ілюжан — Маценька

Крамбамбуля — То ня дудка

Лявон Вольскі і 25 АББА Orkiestra — Зямля

Мама — Cеяць вецер

Мутнаевока — Голыя танцы

Нагуаль — Вясенка

Ня варта — Сонца над Бабілёнам

Ойра — Тваё маё сэрца

Рэй — Бывай.by

Рэха — Дурніца

Уладзімер Пугач — Адліга

Ян Жанчак — Музыка супраць вайны

Ян Жанчак і Ларыса Сімаковіч — Гэта я

tuzin.byculture.org

КАМЕНТАРЫ:

  • 12tuzin@gmail.com / адказаць
    13.05.2017 / 11:56

    У сувязі са зьменай дамэна ў спасылках на мр3 неабходна прапісаць замест tuzin.byculture.org - tuzin.byculture.org. Напрыклад: замест - https://tuzin.byculture.org/performer/mp3/2338/heta-ja.html - https://tuzin.byculture.org/performer/mp3/2338/heta-ja.html

  • КАМЕНТАВАЦЬ