Алена Варона. Нічога акром праўды (прэзэнтацыя EP)
Гурт «Ворона» прадстаўляе на tuzin.byculture.org дэбютны EP «Мая праўда», складзены з трох беларускамоўных кампазыцыяў.
!OUT: беларуская «Бібігонія» Вячаслава Бутусава* (відэа)
15 гадоў таму, акурат на Каляды, у Менску быў прэзэнтаваны неверагодны праект, на які амаль усе забыліся. Экс-лідэр Nautilus Pompilius Вячаслаў Бутусаў з дапамогай беларускіх музыкаў стварыў цэлы сусьвет пад назвай «Бібігонія».
Dzieciuki дадуць першы канцэрт у статусе «Герояў 2014 году» ў Менску
Уладальнік прэміі «Героі году — 2014» гурт Dzieciuki cыграе вялікі сольны канцэрт у клюбе «Піраты» 9 студзеня 2015 году ў межах праекту «Жывы Тузін».
Героі 2014: Leibonik і Dzieciuki (фота/аўдыё/відэа)
У клюбе «Піраты» абвесьцілі вынікі музычнай прэміі ад парталу tuzin.byculture.org.
Андрэй Маркуц. Калі твая гітара плача (аўдыё/відэа)
У інтэрвію tuzin.byculture.org гітарыст Андрэй Маркуц распавёў зь якой нагоды ён стаў вакалістам, прызнаўся, што яго рок-опэра «Дзікае паляваньне» да Караткевіча ня мае дачыненьня, згадаў пра творчы саюз з Аліпавай, песьні на вершы Глёбуса і здымкі кліпу ў Курапатах ды прадставіў свой інструмэнтальны альбом.
Atyla. Ані Volski, ані Akute (прэзэнтацыя EP)
Гурт Atyla прадстаўляе на tuzin.byculture.org свой дэбютны EP «Senza Risposta», у якім спрабуе разьвязаць адну з праблемаў беларускай музыкі, што выяўляецца ў дзьвюх крайнасьцях.
!OUT: Новы фальклёр для жыхароў мэгаполісаў (аўдыё/відэа)
Заўсёднікі сталічных бараў Усевалад Доўбня й Юры Тарасевіч паўтара году таму стварылі можа самы цікавы ангельскамоўны гурт сярод беларускіх — Intelligency, які грае ў рэдкім жанры тэхна-блюз.
Топ-12 песень гэтай восені (аўдыё)
Прадстаўляем вашай увазе рэйтынг найбольш запатрабаваных твораў на ўласным канале парталу tuzin.byculture.org у сетцы Soundcloud.
Чалавек Павук. Музыка як зброя адплаты (інтэрвію/відэа)
Аўтар трэш-поп-гіта «Я из деревни» Андрэй Павук распавёў у інтэрвію tuzin.byculture.org пра сваю сольную праграму «Канцэрт без радыкальнай назвы» і прызнаўся, што яму страшна бавіцца з вострасацыяльнай тэматыкай. Але інакш ён ня можа.
Песьні слуцкіх паўстанцаў* (фота/аўдыё/відэа)
У Дзень Герояў на tuzin.byculture.org — падборка песень, якія сьпявалі ўдзельнікі Слуцкага збройнага чыну, калі ў 1920 годзе бараніліся ад савецкіх войскаў, а таксама абраныя творы ім прысьвечаныя.
Млын узыходзячага Сонца (аўдыёпрэм’ера)
Удзельніца ўнікальнай каманды з Гомелю «Млын Сонца» Валянціна Міронава распавяла tuzin.byculture.org пра жанр фольк-фэнтазі, патлумачыла, чаму цікавей пісаць свае песьні, чым апрацоўваць бабульчыны сьпевы ды падзялілася плянамі па стварэньні «больш чым альбому».
Sciana. 15 галоўных кадраў з гісторыі гурта (фота/аўдыё)
Шалкевічам пахрышчаныя, украінцамі і палякамі аблашчаныя, саксафаністамі пакінутая ды электронікай напічканая… З нагоды 15-годзьдзя берасьцейскае «Сьцяны» tuzin.byculture.org зазірае ў гісторыю гурта, які стварыў узор беларускай альтэрнатыўнай музыкі новага стагодзьдзя.
!OUT: Залатое руно Ўладзімера Сьпірыдовіча (фота + 12 абраных трэкаў)
tuzin.byculture.org згадвае пра аднаго зь першых беларускіх рок-н-рольшчыкаў Уладзімера Сьпірыдовіча — лідэра гуртоў Funny Foxes і «Арганаўты», удзельніка абодвух менскіх біт-фэстываляў, аўтара гіпоўскіх гімнаў і беларускага першапраходца ў галіне арт-року.
Vuraj. Узьлёт перапёлкі (+містычная фотасэсія)
Гурт Vuraj другі раз узьняўся на вяршыню аўдыёчарту на tuzin.byculture.org зь песьняй «Вэлытай пэрэпылко».
На прэміі «Героі году» выступіць шасьцёра намінантаў
Гурты Dzieciuki, Navi, Landau, Leibonik, Bristeil, праект .K, а таксама «Аляксандра і Канстанцін» выступяць на музычнай прэміі «Героі году» ад парталу tuzin.byculture.org, якая пройдзе 12 сьнежня ў клюбе «Піраты». Колькасьць месцаў абмежаваная!
«Роллік’с». Энэргія і магутнасьць украінскай сцэны (аўдыё/відэа)
Лідэр украінскай каманды «Роллік’с» Дзьмітро Ігнатаў напярэдадні прыезду ў Менск распавёў tuzin.byculture.org пра адрозьненьне твору ад тавару, фінансавую незалежнасьць і зацішную Беларусь.
«Ягорава Гара». Прачнуцца, каб пабудзіць астатніх (аўдыёпрэм’ера!)
Лідэр адметнага гомельскага фольк-праекту «Ягорава Гара» Ягор Палешук распавёў tuzin.byculture.org небанальную гісторыю стварэньня гурта і прадставіў песьню «Як пад гаем», што ўвойдзе ў будучы альбом музыкаў.
Зьміцер Харытановіч (Drum Ecstasy): «Плявузгаць прасьцей, чым тварыць»
На просьбу tuzin.byculture.org удзельнік гурта Drum Ecstasy, а таксама бубнач гуртоў :B:N:, Pomdor/off, Hasta La Fillsta, Зьміцер Харытановіч выказаў сваё стаўленьне да сытуацыі, у якой апынуўся лідэр Drum Ecstasy Філ Чмыр пасьля выказваньня адносна нянавісьці да беларускай мовы і беларускай нацыянальнай ідэі. На просьбу Зьмітра мы зьмяшчаем тэкст без скарачэньняў, захоўваючы стыль аўтара.
Botanic Project: «Мы бы з задавальненьнем выступілі ў вышыванках»
Гурт з Маладэчна запісаў новы альбом, у якім абвесьціў пра вяртаньне да сваіх каранёў.
«Героі году — 2014». Шорт-ліст прэміі ад tuzin.byculture.org
Партал tuzin.byculture.org па традыцыі падсумоўвае вынікі году і вызначае найлепшых у дзьвюх намінацыях — «Адкрыцьцё году» і «Героі году». Вашай увазе — сьпіс галоўных прэтэндэнтаў на ўзнагароды.
Sciana адзначыць 15-годзьдзе вялікім канцэртам у Менску
Берасьцейскі гурт справіць юбілей у клюбе «Піраты» 5 сьнежня разам з сваімі сябрамі з гурта TerraKod. Адмыслова да гэтай падзеі Менск наведае гурт «Роллікс» з Украіны.
!OUT: Незабыўны Леон Гурвіч (аўдыё, відэа)
Піяніст з Гамбургу Леон Гурвіч з нагоды выхаду свайго альбому «Remember Me» распавёў tuzin.byculture.org пра любоў да шурпатасьцяў, імкненьне залезьці ўнутр інструмэнта і папрасіў лічыць ягоныя працы здабыткам беларускай культуры.
«Сьцяг брыгады» ад Siver. Прэм’ера праз 10 гадоў (аўдыёпрэзэнтацыя!)
Рок-опэра паводле Куляшова з удзелам Кульлінковіча, фільм-містыфікацыя на «Беларусьфільме» і падораная Кустурыцы гітара, як вянец музычнай кар’еры… З нагоды 15-годзьдзя гурта Siver яго ўдзельнікі вырашылі афіцыйна выкласьці рарытэтны альбом і даць сваё першае вялікае інтэрвію.
Стартаваў продаж квіткоў на прэмію «Героі году» ад tuzin.byculture.org
Па добрай завядзёнцы 12 сьнежня tuzin.byculture.org адзначае свой дзень народзінаў і ладзіць вялікі канцэрт з уручэньнем прызоў. У клюбе «Піраты» назавуць імя новых уладальнікаў прэміі «Героі году», а таксама «Адкрыцьцё году».























