Дырэкцыя беларускіх клюбаў сфармуе «Мэга-тур» на tuzin.byculture.org (cьпіс усіх удзельнікаў чартаў)
4602 / 0
26.06.2014

Дырэкцыя беларускіх клюбаў сфармуе «Мэга-тур» на tuzin.byculture.org (cьпіс усіх удзельнікаў чартаў)

Па старой-добрай завядзёнцы на tuzin.byculture.org улетку пройдзе падсумаваньне вынікаў сэзону.

Ад часу заснаваньня нашага парталу ў 2003 годзе «Тузін» кожны сэзон падводзіць вынікі. Кожны раз у гэтай справе дапамагае экспэртная рада, якая абірае з удзельнікаў чарту тыя песьні, якія трапляюць у мэгатур. У розны час гэта былі музычныя журналісты, кіраўнікі беларускіх лэйблаў, музычныя рэдактары айчынных радыёстанцыяў, прадстаўнікі нашых тэлеканалаў і лідэры легендарнай суполкі «Тутэйшыя». У сэзоне 2013/2014 свае дванаццаткі найлепшых складуць кіраўнікі беларускіх клюбаў, у якіх праходзяць канцэрты нашых выканаўцаў. Сёлета ў экспэртную раду ўваходзяць Андрэй Старцаў (Re:Public, Менск), Гарык Аганджанян («Чердачок», Віцебск), Андрэй Лазук («Графіці», Менск), Яўген Агапаў (TNT Rock Club, Менск), Уладзімер Кубышкін (Tarantino, Менск). Да рады далучыцца яшчэ рэдакцыйны голас ад tuzin.byculture.org. Кожны з прадстаўнікоў рады мае назваць свой «тузін» песень.

Песьні, што будуць згаданыя экспэртамі возьмуць удзел у вялікім выніковым МЭГА-туры. Усе кропкі над «і» раставяць самі наведнікі. Для правядзеньня «МэгаТуру-2014» абраная традыцыйная схема на выбываньне: пасьля невялікага стартавага пэрыяду штодня адміністратарамі гіт-параду будуць здымацца песьні з найменшай колькасьцю пададзеных за іх наведнікамі галасоў. 12-ка найлепшых песень складзе выніковы «залаты» тузін году. 

Але і на гэтым гіт-парад ня будзе спынены, пасьля гэтага будзе праведзена галасаваньне «да апошняга», ажно пакуль у чарце не застанецца адна кампазыцыя — уласна Песьня сэзону на «Тузіне». Якая песьня стане галоўнай сёлета, будзе залежыць толькі ад наведнікаў, якія штодня змогуць прымаць удзел у галасаваньні ў звыклай «тузінаўскай» форме.

Паколькі ад гэтага сэзону на tuzin.byculture.org таксама ёсьць чарт кліпаў і альбомаў, выніковае галасаваньне будзе праведзена і ў іх. У выніковым туры ў гэтых чартах возьмуць удзел усе тыя кліпы (альбомы), якія ўдзельнічалі ў галасаваньні цягам усяго сэзону. Па аналёгіі зь песенным мэгатурам, празь некаторы час той, хто займае апошняе месца, будзе здымацца з галасаваньня да таго моманту, покуль у чарце не застанецца Кліп сэзону і Альбом сэзону.

Сачыце за навінамі і не прапусьціце пачатак самага цікавага і захапляльнага туру гіт-параду на tuzin.byculture.org! Усе тры супэртуры пачнуцца 7 ліпеня.

Усе ўдзельнікі аўдыёчарту на tuzin.byculture.org у сэзоне 2013/2014 (17 тураў, 1 лістапада 2013 — 27 чэрвеня 2014):

Akute — Наскрозь

Bigi — Муза

Дразды — Каханая дзяўчына

Dzieciuki — Песьня гарадзенскага гастарбайтэра

Дзьмітры Нікановіч — Ніколі

Geofil — Пан Падвей

Gleboki Smak — Шлях да майго дому  

Gods Tower — Людзі на балоце

Bristol — Гэта магчыма

Паліна Рэспубліка — Лета

KilFil — Крылы

ili-ili — Сэрцы

Yellow Brick Road — Нулявыя

Sciana — Новая хваля

Kriwi — Грушка

Арцём Мід — Не спыніць

Biplan — Amore (BY)

Раман Волазьнеў і Ўладзімер Прасьнякоў — Сьпі, малы сакол

Красные звёзды і Кацярына Пытлева — Зорачка

BosaeSonca — Неба

 Sex — Ойра

J:морс — Джала

Sounduk — СНД

HandmadE і Віталь Гуркоў — Бег па канатах

Nizkiz­ — Гуантанама

TonqiXod — Насыпаць горы

Пані Хіда — Вецер

Палац — Шэрая поўсьць

Pomidor/off — Сьпёка

Мерада — Навагодняя

Зьміцер Вайцюшкевіч і Vinsent ­— Дачакайся, матуля

Naka Piano — Чакаем

Like a Gossamer — Клятва вернасьці

Тлушч — Нападпітку

Зьміцер Вінаградаў — Не чакалі

Нафта — Пажар-піяр

Waria — Вясна

Юры Несьцярэнка — Мора зімы

Марцін S. — Не забыць

Non Camera — Шпалеры

Navi — Не засынай

ZnaRock&Вожык — Тацяна

Наіnа — Ціхі акіян

Ларыса Грыбалёва — Крылы

Volski — Шэрая кроў

Harotnica — Фінка

Avias — Падман зроку

IQ48 — Зброя

Майтай — Полымя

Pauline — Пачакай

МАМА — Вам!

Omut — … (Недзе зноў разьлілася атрута)

Песьняры — Кацярынка маладая

landau ft. zolki band — Cьнежань

Мутнаевока — Драпежная котка

Раман Волазьнеў — Радыё Свабода 2014

Стары Ольса — Ave Maria

Hok-key — Папараць-кветка

SP Kava — Эндшпіль

Hurma — Птушка

 

Усе ўдзельнікі відэачарту на Tuzin.fm у сэзоне 2013/2014 (8 тураў, 1 лістапада 2013 — 1 ліпеня 2014):

Naka — By You

Re1ikt — Рэкі пад ільдом

Аляксандар Рыбак — Небасхіл Эўропы

Vinsent — Ні кроку назад

Ilo&friends — Cланечнікі

Navi — Абдымі мяне

Кашлаты Вох — 13

R.U.T.A. — Batracka dola

Recha — Добразычлівая

Лявон Вольскі і Ганна Хітрык — Вера, Надзея, Любоў

Hurma — Давай на раз, два, тры

У нескладовае і Братья Грим — Станцыя

ili-ili — Танчыць

Akute — Бегчы

Ляпіс Трубяцкой — Месяц

Recha — Горад

Amaroka — Разрываеш

HandmadE — Толькі разам

Green Pills — Шызафренія

 

Усе ўдзельнікі CD-чарту на tuzin.byculture.org у сэзоне 2013/2014 (8 тураў, 1 лістапада 2013 — 1 ліпеня 2014):

Martin S. — Martin S.

Аляксандра і Канстанцін — М1

Kriwi — Traukamurauka

Аmaroka — Pastka

Pawa — Cristatus

Арцём Мід — Шчасьце

BosaeSonca — Zalaty

Розныя выканаўцы — Жалуды

Верасень — Караблі

Litvintroll — Czornaja Panna

Ірэна Катвіцкая — Ethno-fantasia

Кашлаты Вох — Пазаўчора

N.R.M. — Д.П.Б.Ч. (зьняты з галасаваньня)

Стары Ольса — Santa Maria

Зьміцер Вайцюшкевіч — Варанок

Sciana — Мы застанемся

ili-ili — list

BosaeSonca — Адпусьці

Ceilidh Ceol — Сыны старадаўняй Літвы

Tlusta Lusta — Pieranačuješ – bolš pačuješ

 

 

Tuzin.fm