Ты абяцала (Васількі)
7804 / 0
21.01.2016

Haina. Марнасьць абяцаньняў (аўдыё)

Гурт Ільлі Паплёўкі прадстаўляе ў чарце на tuzin.byculture.org самую забойную песьню з свайго дэбютнага альбому «Прыцягненьне».

«Апошнім часам мы прывучылі сваіх слухачоў да драматычных і эмацыйна напружаных кампазыцыяў, таму вырашылі прадставіць трэк, які першапачаткова быў задуманы як жарт», — кажа вакаліст гурта Ільля Паплёўка. Твор гурта Haina, які возьме ўдзел у чарце на Tuzin.fm мае двайную назву: музыкі пазначылі яго як «Ты абяцала», але калі дазналіся, што прыхільнікі называюць песьню «Васількамі», то дадалі яе ў дужках.

«Ты абяцала» ўвайшла ў дэбютны альбом «Прыцягненьне», які пабачыў сьвет у сьнежні 2015-га. У ім нямала трэкаў, вартых увагі. Як, напрыклад, «Дыхаць», які ўдзельнічаў і перамагаў у нашым аўдыёчарце ў сэзоне 2014/2015, а таксама ўвайшоў у складанку «Сёмы Прэм’ер Тузін». Але музыкі сёньня менавіта «Васількі» называюць сваёй «самай забойнай песьняй».

Ужывую гэты твор можна пачуць 18 лютага ў клюбе TNT на прэзэнтацыі альбому «Прыцягненьне». Сачыць за навінамі каманды можна праз афіцыйную суполку.

Haina — Ты абяцала (Васількі), музыка і словы гурта. Зьмяшчаецца са згоды выканаўцы.

Tuzin.fm

Васількі сабраў уздоўж той ракі,

Дзе мы распачыналі.

Пакажы месца на зямлі,

Дзе мы можам быць разам.

 

За вакном імжыць, і прыкра ў душы,

Бо зноў застаўся адзін, а ты

Падкажы, чым прывабліваць дні, дзе мы

Разам і назаўжды.

 

Прыпеў:

Ты абяцала ўсё — нават тое, чаго

Я цябе не прасіў абяцала.

Каб за адведзены час душу паланіць —

Гэта ўсё, гэта ўсё — злыя чары.

Ты абяцала так шмат, але словы — нішто,

калі рвуцца яны на кавалкі.

Ты абяцала вясну, абяцала красну —

Гэта ўсё, гэта ўсё — злыя чары.

 

Гнёзды застаюцца пустымі, калі птушкі адлятаюць у вырай —

Зьбіраюцца ў свае доўгія птушыныя зграі і маршрут трымаюць у цёплыя краіны.

Кажуць, вяртацца ніколі ня позна, а шчасьце можна збудаваць па кроках,

Але што нам з табою ад гэтае парады, калі ўвесь час чагосьці не хапае.