«Людзі на балоце» разыходзяцца пасьля прэм’еры новага альбому (відэа)
Лідэр праекту Алесь Дзянісаў абвесьціў пра тое, што ў такім складзе і пад такой назвай музыкі больш выступаць ня будуць.
Dzieciuki павіншавалі Картэса па-гішпанску (відэа)
Гурт Dzieciuki ўзяў удзел у сьвяточным канцэрце з нагоды 80-годзьдзя народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса, які прайшоў 21 лютага ў камэрнай залі Белдзяржфілярмоніі.
«Палац» пераасэнсаваў музыку да фольк-мюзыклу «Адвечная песьня»
Гурт Алега Хаменкі перастварыў музыку да знакавага беларускага спэктаклю.
Паседжаньне ў справе «Малітвы» ў Вярхоўным судзе не адбылося
Празь непадрыхтаванасьць абодвух бакоў.
BosaeSonca запіша live-альбом «Самы незвычайны канцэрт»
На канцэрт-запіс новага рэлізу 1 сакавіка маюць магчымасьць патрапіць самыя адданыя слухачы гурта.
Лідэр Vuraj заснаваў новы музычны праект Harmonic Style (відэа)
Разам з музыкамі Сяргей Доўгушаў падрыхтаваў праграму-прысьвячэньне Рыгору Барадуліну.
Вынікі прэміі «Даём рады»: «Альбом году» ў Akute, «Гурт году» — «Ляпіс Трубяцкі»
У клюбе Re:Public увечары 13 лютага назвалі пераможцаў музычнай прэміі, якую штогод уручае рэдакцыя «Еўрарадыё».
Дэбют! Limen Doloris прадстаўляюць самотнік «Чужая вясна» (прэм’ера!)
Праект 20-гадовага музыкі Ўсевалада Гапоненкі прадстаўляе сваю першую песьню наведнікам tuzin.byculture.org.
Новае імя! Yamaya стартуе он-лайн (аўдыё)
На беларускай альтэрнатыўнай сцэне зьявіўся гурт, які мае ўсе шанцы стаць адкрыцьцём гэтага году.
Лідэр гурта Hurma Мікіта Найдзёнаў атрымаў прэмію «Залаты апостраф»
Музыку адзначылі ў намінацыі «Дэбют».
Такінданг у ролі «ананіма»: «Сытуацыя ў вашым клюбе пажаранебясьпечная» (відэа)
Андрусь Такінданг склаў песьню пад уражаньнем ад нахабнай забароны канцэрту Вайцюшкевіча.
«J:морс» перасьпяваў «Асфальт» па-беларуску (відэа)
Песьня паўстала дзякуючы курсам «Мова Нанова», дзе і была ўпершыню выкананая.
Pasha Green запісаў першы трэк па-беларуску і прысьвяціў яго Ўкраіне (прэм’ера!)
Аўтар і выканаўца зь Менску прадстаўляе сваю першую песьню на роднай мове.
Міхалок упершыню публічна загаварыў па-беларуску і прэзэнтаваў шчымлівую песьню (відэа)
Лідэр гурта Brutto прысьвяціў твор «Родны край» свайму сыну Макару.
Сайт Ultra-music.сom аднавіў працу
Адзін зь вядучых і найстарэйшых беларускіх музычных парталаў разьвітаўся з чытачамі «да лепшых часоў». Разьвітаньне апынулася нядоўгім.
Загінуў Андрэй Кузьменка з гурта «Скрябін»
Украінскі музыка загінуў у панядзелак, 2 лютага ў 8:20 у выніку ДТЗ.
Гурт Sumarok анансуе дэбютны альбом «Мінор» (аўдыё)
Полацкая каманда паказала першы самотнік з будучага поўнафарматніка «Мінор».
Шыкоўна! Прыджазаваная «Купалінка» ў выкананьні дуэту Селязьнёва-Маркуц (відэа)
Відэа славутай беларускай песьні ў новай інтэрпрэтацыі распачынае новы праект плятформы Litara-A.
Гурт «Ня варта» выдаў самотнік, прысьвечаны хакею і вязьням (аўдыё)
Музыкі заклікаюць не ўспрымаць усур’ёз іх новую працу пад назвай «Танцулькі альбо сьмерць».
Міхалок папрасіў від на жыхарства ва Ўкраіне
Лідэр гурта Brutto сустрэўся зь міністрам культуры Ўкраіны Вячаславам Кірыленкам.
Эркі Сэпянэн з забароненай у Беларусі групы Kypck: «Прыемна, калі хочуць зразумець глыбіню тваёй творчасьці»
Лідэр фінскай групы Kypck, якой забаранілі выступаць у Беларусі, даў камэнтар парталу tuzin.byculture.org.
Выйшаў 600-ы выпуск праграмы «Радыё Тузін» (аўдыё)
Пабачыў сьвет юбілейны выпуск радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў».
Вайцюшкевіч даў надзвычай шчырае інтэрвію: «Ты толькі распраўляеш крылы, а табе — дубінай па галаве» (відэа)
Напярэдадні канцэрту свайго WZ-orkiestra Зміцер Вайцюшкевіч распавёў пра свае намеры і агучыў малавядомыя факты з свайго творчага жыцьця ў інтэрвію для сайту Budzma.by.







