У гіт-парад трапляюць альбомы беларускіх музыкаў, запісаныя ў апошні год. Агулам зьбіраецца 12 удзельнікаў туру - г.зв. тузін. Удзельнічаюць альбомы беларускамоўных (часткова беларускамоўных) выканаўцаў, а таксама канцэптуальныя складанкі песень, выдадзеныя за гэты час. З 2019 году разглядаюцца таксама міні-альбомы з 4-7 трэкаў, EP.
Кожны тур гіт-параду цягнецца каля трох месяцаў і адпавядае пары году (восень, зіма, вясна). Пасьля падвядзеньня вынікаў галасаваньня, чарт абнаўляецца цалкам, і галасаваньне пачынаецца спачатку. Улетку праводзіцца мэгатур па вызначэньню найлепшага альбому, у якім удзельнічаюць усе рэлізы сэзону.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад альбомаў на TuzinFM рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адзін, два або тры альбомы.
Icarus Messerschmitt
У першым туры альбомнага чарту ў сэзоне 2018/2019 на TuzinFM бярэ ўдзел альбом «Icarus Messerschmitt» ад экспэрымэнтальнага праекту Autonomicon.
Марсаў дзень
Праект «Сямашка ды Кумпанія» прэзэнтуе ў альбомным чарце на TuzinFM альбом «Марсаў дзень», які быў запісаны ў менскім музэі Азгура і выдадзены на бэльгійскім нэт-лэйбле Tape Safe.
Беларускі альбом
Расейская сьпявачка настолькі ўразілася гучаньнем беларускай мовы, што вырашыла запісаць на ёй цэлую праграму. «Беларускі альбом» Мілы Ражковай возьме ўдзел у першым туры альбомнага чарту на TuzinFM у сэзоне 2018/2019.
Viasna
Гурт Ulyanica прэзэнтуе ў першым туры альбомнага чарту сэзону 2018/2019 сваю працу «Viasna», якая была прызнаная найлепшым дэбютным і найлепшым фольк-альбомам году на ўзнагародах Experty.by.
Толькі б яўрэі былі
Кампазытар і вакаліст Аляксандар Віслаўскі прэзэнтуе на TuzinFM альбом «Толькі б яўрэі былі…», які складаецца зь вершаў і перакладаў Рыгора Барадуліна ды Алеся Камоцкага.
Адзінства
У другім нумарным альбоме, які бярэ ўдзел у чарце на TuzinFM у новым сэзоне 2018/2019, музыкі разважаюць пра тое як дасягнуць поўнага адзінства.
7+
Гурт By Cry прэзэнтаваў свой другі альбом «7+». Музыкі заяўляюць, што іх творчасьць ня мае стылістычных і ўзроставых абмежаваньняў і яны граюць песьні для ўсіх.
Мужчынская традыцыя сьпеву
У межах праекту «Традыцыя» выйшаў унікальны СD мужчынcкіх песень. На ім можна пачуць аўтэнтычныя сьпевы, запісаныя каля паўстагодзьдзя таму.
На шляху да твайго раю
Гурт Purple Sunset прэзэнтаваў дэбютны альбом «На шляху да твайго раю», што складаецца з 10 аўтарскіх кампазыцыяў, якія музыкі зь Вілейкі стваралі цягам году.
Лягерныя песьні
Авант-джазавы ансамбль зь Менску «Фантастычныя плыўцы» запісаў сваю працу «Лягерныя песьні» разам з брытанска-польскім саксафаністам Філіпам Пальмэрам.
Zhoo: Art folk sound
Ірэна Катвіцкая і Аляксей Варсоба аб’ядналі працы саўндпрадусара Андрэя Жукава ў складанку «Zhoo: Art Folk Sound». Дыск, які выйшаў на амэрыканскім лэйбле VG Music Label, пакліканы зьвярнуць увагу на вымываньне з краіны таленавітых спэцыялістаў.
Матавіла
Новы альбом авангарднага праекту «Сямашка ды Кумпанія» прысьвечаны менскаму мікрараёну, якога афіцыйна няма, але ў якім аўтар жывае ад нараджэньня.
Адной дарогай
Гурт Арцёма Лук’яненкі і Ксеніі Жук прэзэнтуе ў альбомным чарце на TuzinFM чацьвертую студыйную працу «Адной дарогай». Усе песьні зь яго сьпяваюцца на беларускай мове і прасякнутыя любоўю.
Першы
У альбомным чарце на TuzinFM бярэ ўдзел альбом «Першы», а на самой справе 16-ы студыйны дыск гурту Neuro Dubel.
Брешь
Дуэт MorkvoЦвет прэзэнтуе ў новым туры альбомнага чарту на TuzinFM сваю дэбютную працу «Брешь», у якую ўвайшлі найлепшыя беларуска- і расейскамоўныя творы.
Дарогі
Лідэр гурту Vuraj Сяргей Доўгушаў і баяніст Алесь Ясінскі прэзэнтуюць на TuzinFM сумесны альбом «Дарогі» на словы Анатоля Сыса і Ўладзімера Караткевіча, які быў запісаны ў Празе.
Hod za hodam
Сьпявачка і паэтка Лета пры падтрымцы Лявона Вольскага прэзэнтуе на TuzinFM свой дэбютны альбом «Год за годам».
Turriptosis Nutricula
Матэрыял для альбому «Turriptosis Nutricula» зьбіраўся 16 гадоў. Дыск стаў дэбютным у дыскаграфіі беларускамоўнага калектыву зь Беластоку і разам з тым разьвітальным.
Wild
У сваім трэцім студыйным альбоме гурт Irdorath, які быў выдадзены на нямецкім лэйбле Foxy Records, паказвае дзікі бок сваёй творчасьці.
Казка
Маладая сьпявачка Адэля Вольская прэзэнтуе на TuzinFM першую паўнавартасную працу «Казка», у якой распавядае гісторыю свайго жыцьця — ад падлеткавага ўзросту да сёньня.
Kalasy Pad Siarpom
Мэтал-гурт Hok-key выдаў у Нямеччыне новы альбом «Kalasy Pad Siarpom» у стварэньні якога ўзялі ўдзел музыкі з гуртоў Irdorath і ByCry, а таксама вакаліст з харавой капэлы БДУ і бэк-вакалістка Scorpions.
Всё будет гут
Хасыдзка-беларускі выканаўца прэзэнтуе ў альбомным чарце на TuzinFM cвой дэбютны альбом «Усё будзе гут», у якім сярод іншага ўзялі ўдзел Аляксандар Памідораў і намінант на «Грэмі-2016» Tony Fadd.
Апошні
Гурт, які стварылі шоўмэн ды журналіст разам з дырэктарам «Графіці», сабраў на свой дэбютны альбом песьні, напісаныя цягам амаль 20 гадоў, і даў назву дыску «Апошні».
Кароткая гісторыя Беларусі
Алесь Дзянісаў прадстаўляе ў альбомным чарце на TuzinFM сваю працу «Кароткая гісторыя Беларусі», прэзэнтацыю якой у Менску афіцыйна забаранілі.























