Адкрыты прыём заяваў на музычны конкурс «Добры вечар»
Конкурс выканаўцаў аўтарскай песьні з прызавым фондам 1500 рублёў пройдзе 24 сьнежня ў сядзібе «Вішнёвы сад».
«Народны альбом» пакажуць у менскім Prime Hall
Ідэолягі далі дабро. Канцэрт праекту ўпершыню за 10 гадоў пройдзе ў Беларусі.
«Рок-кафэ» ў цэнтры Менску: «За жывы гук, але бяз кавэр-бэндаў»
У будынку Палацу рэспублікі адкрылася новае месца для правядзеньня канцэртаў.
Мэтал-дэбют году! Nebulae Come Sweet запісалі першы альбом (аўдыё)
Менскае мэтал-трыё прэзэнтавала магутны рэліз, у працы над якім узялі ўдзел лідэры амэрыканскага гурту Minsk і швэдзкага Moloken.
Гурт «Аварыйнае выйсьце» сабраўся праз 12 гадоў, каб запісаць альбом (аўдыё)
Музыкі прэзэнтавалі першую частку рэлізу, у якую ўвайшлі пяць песень.
Зьміцер Сасноўскі: «На кавэрах кропка. І надоўга» (відэа)
Па вяртаньні з гастроляў па ЗША і Расеі гурт «Стары Ольса» пачынае запіс новага альбому.
Angst раздражняе і перамагае (+прэм’ера)
Рэпэр Angst прэзэнтуе на tuzin.byculture.org новы самотнік з альбому «Стратасфэра», вокладка да якога перамагла ў дзьвюх намінацыях ва ўкраінскім конкурсе дызайну «Ukrainian Design».
Раман Арлоў стварыў фольк-рок опэру пра Ўсяслава Чарадзея (тызэр)
Лідэр праекту «У нескладовае» выступіў аўтарам словаў і музыкі да пастаноўкі, якая будзе паказана ўпершыню на вялікай сцэне дзяржаўнай філярмоніі.
Дар’я Кадамская: «Сэнс прэвалюе над якасьцю» (прэм’ера lo-fi відэа)
Гурт «Бабэобі» прадставіў відэаўвасабленьне песьні «Сон-трава» з альбому «Шапіто».
«Фантастычныя плыўцы» запісалі альбом з брытанскім саксафаністам і хорам (аўдыё)
Фры-джазавы гурт зь Менску «Фантастычныя плыўцы» выдаў на нэт-лэйбле «Haze» новы альбом «Concerto Grosso #7».
Алесь-Францішак Мышкевіч сышоў з гурту Trubetskoy
Басіст і адзін з аўтараў песень гурту Trubetskoy заявіў, што ён ня можа творча рэалізавацца ў гэтым праекце.
Tvorca. Ад «Мэлянхоліі» да «Мары» (аўдыё)
Электронны праект Сяргея Малашонка «Tvorca» прэзэнтаваў новы EP, куды ўвайшло пяць новых песень.
«Ойра!» адзначыла 5-годзьдзе сынглам «Дняпро» (прэм’ера)
Новую песьню гурт «Ойра!» называе сваім новым гімнам, а наогул ня супраць, каб яна стала гімнам Рагачову.
Tom and Trey прысьвяцілі сынгл самым пасьпяховым беларусам (аўдыё)
Праект, які яднае двух беларускіх рэпэраў з Арабскіх Эміратаў і ЗША, прэзэнтаваў самотнік «Першы».
Harmonic Style Project: «Фальклёр гучыць крута і гайдае» (прэм’ера)
Этна-праект, заснаваны Сяргеем Доўгушавым, прэзэнтуе свой дэбютны самотнік «Сталы мае».
«Белае сонца»: «Мы знайшлі сваю нішу ў беларускай музычнай прасторы» (аўдыё)
Гурт з Мазыру «Белае сонца» прэзэнтуе на tuzin.byculture.org песьню «Дождж», якая мае адкрыць іх першы беларускамоўны альбом.
«Краджа золата»: «Прэч каменнасьці ўсе і жалезнасьці!» (прэм’ера)
Праект Віктара Лупасіна нагадвае пра сябе новай песьняй «Дзень Незалежнасьці».
Багдановіч, Барадулін і Разанаў загучалі ў фры-джазе (аўдыё)
Музыка Віктар Сямашка выдаў альбом «Logos Spermatikos» у шасьці частках. У яго ўвайшлі вершы, начытаныя пад экспэрымэнтальную музыку.
Гран-Пры «Бардаўскай восені — 2016» атрымаў гурт «Сон-трава» (аўдыё)
Названыя пераможцы XXIII фэстывалю беларускага аўтарскага сьпеву «Бардаўская восень», які адбыўся з 28 па 30 кастрычніка на тэрыторыі Польшчы.
Сяргей Міхалок у Гомелі: «Гэта толькі пачатак!» (відэа)
Гурт Brutto ўпершыню ў сваёй гісторыі выступіў на Радзіме. Канцэрт прайшоў 29 кастрычніка ў Лядовым палацы.
Joanna прэзэнтуе EP «Небасхіл» (прэм’ера)
Сьпявачка Яніна Караткова прадстаўляе на tuzin.byculture.org EP «Небасхіл» свайго праекту Joanna, у якім пяецца пра каханьне, зьдзяйсьненьне мараў і пра веліч беларускай гісторыі.
Port Mone падлучыцца да ветрака, каб запісаць альбом
Музыкі вызначыліся з тэрмінамі і месцам запісу беспрэцэдэнтнага альбому.
Беларускамоўная песьня трапіла ў этэр расейскага тэлеканала (відэа)
Выпадак унікальны. Вядучы музычны канал Russian MusicBox узяў у ратацыю кліп сьпевака Рэя на песьню «Бывай.by».
Postoronnih Net: «Галоўнае — не спазнаць, што ёсьць вайна» (аўдыё)
Гурт «Postoronnih Net» прадставіў на tuzin.byculture.org песьню «Разам». Музыкі напісалі яе ў спадзеве, што ані нашае пакаленьне, ані наступныя, не спазнаюць, што ёсьць вайна.







