Dzieciuki выдаюць дэбютны альбом (відэа)
Гарадзенскі фольк-панкавы гурт скончыў працу над запісам свайго дэбютнага альбому.
На tuzin.byculture.org перазапускаецца рубрыка !OUT
Рубрыка журналіста, музыкі і дасьледчыка Віктара Сямашкі вяртаецца на «Тузін».
Apple Tea адмовіліся выступаць на «Нацыянальнай музычнай прэміі»
Гурт Apple Tea пакінуў цырымонію праз арганізацыйны вэрхал.
Аляксей Пратасаў аднаўляецца пасьля апэрацыі
Музыкант перанёс у Варшаве апэрацыю ў сувязі з ракам горла. Мэдыкі кажуць, што ўсё прайшло пасьпяхова і ў сакавіку наступнага году заснавальнік Ambassador21 можа вярнуцца на сцэну.
«Песьняры» зганьбаваліся на Антымайдане (відэа)
Адзін з гуртоў пад назвай «Песьняры» выступіў на Антымайдане ў Кіеве перад прыхільнікамі прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча.
Абвешчаны склад удзельнікаў музычнага маратону ад ili-ili
Арганізатары з гурта ili-ili і пляцоўкі Talaka.by назвалі склад удзельнікаў акцыі «Музычны цэх. Talaka.Party».
Зьяўленьне «Жнюва» народу (відэа)
Гурт «Жнюв» прадставіў новы відэакліп на песьню «Не хвалюйся», якая пяць разоў перамагала ў чарце на «Тузіне Гітоў».
BosaeSonca выступіць на прэміі «Героі году»!
Адзін з прэтэндэнтаў на галоўную ўзнагароду прэміі парталу tuzin.byculture.org гурт BosaeSonca возьме ўдзел у канцэрце 12 сьнежня.
Піт Паўлаў прадставіў новы супольны музычны праект
Цяперашні франтмэн N.R.M. выклаў на сваім рахунку на сайце Souncloud запіс песьні з новага супольнага музычнага праекту.
Міхалок на Эўрамайдане: «Даць адпор беззаконьню рэальна!»
Гурт «Ляпіс Трубяцкі» выступіў на Майдане ў Кіеве, дзе сабраліся прыхільнікі эўраінтэграцыі.
Пераможцы GBOB-Беларусь перапелі «Цуд на Каляды» (відэа)
Гурт Inomarki выканалі песьню Аляксандра Памідорава з праекту «Сьвяты вечар».
Антось Звычайны: «Ты простая шлюха, якіх яшчэ шмат…»
Беларускамоўны рэпэр з Ваўкавыску пахваліўся апошнім плёнам сваёй працы — трэкам пад назвай «Верасень».
Новы беларускі рок: па-за палітыкай? Сяргей Будкін і Ўладзь Лянкевіч на «Svaboda TV» (відэа)
Вакаліст і гітарыст гурту TonqiXod Уладзь Лянкевіч і галоўны рэдактар музычнага парталу tuzin.byculture.org Сяргей Будкін узялі ўдзел у праекце беларускай службы Радыё Свабода — «Свабода бяз гальштукаў».
Amaroka сыграе на «Менск гей-прайд-2013»
Менскі панк-рок-гурт Amaroka адыграе канцэрт для ўдзельнікаў фэстывалю «Менск гей-прайд-2013».
Новы рэкорд «Ляпісаў»
Он-лайн трансьляцыю канцэрту гурта «Ляпіс Трубяцкі» паглядзелі 120 000 унікальных карыстальнікаў. Гэта абсалютны рэкорд у беларускім інтэрнэце.
Гран-Пры фэсту «Такие пряники» атрымаў гурт Hurma
Гурт Hurma прызнаны найлепшым на 10-м адкрытым моладзевым музычным фэстывалі «Такие пряники».
Дэмбэль у тваёй галаве — новы кліп IQ48 (відэа)
Гурт IQ48 зьняў відэа на песьню «Калідор» з адмысловага выданьня свайго апошняга альбому «HMR web edition».
У Воршы таксама забаранілі Вайцюшкевіча
Сьпявак меўся выступіць у музэі Ўладзімера Караткевіча з праграмай на вершы паэта.
Рэдкая фотасэсія Касі Камоцкай 20-гадовай даўніны (фота)
Фатограф Уладзімер Парфянок выклаў на сваёй старонцы ў Facebook рэдкую фотасэсію Касі Камоцкай.
Пукст агучыць «Каліноўскага» на «Паддашку»
14 сьнежня ў віцебскім клюбе «Чердачок» адбудзецца кінаканцэрт з удзелам Сяргея Пукста. Выканаўца суправодзіць сваёй музыкай стужку «Кастусь Каліноўскі» (1927).
Сяргею Анішчанку — 50 гадоў!
24 лістапада знакаміты беларускі музыкант, дырэктар Наваполацкага рок-клюбу, заснавальнік фэстаў «Рок-Кола» і «Халі-лало» адзначае 50-годзьдзе.
За канцэрт бяз згоды ідэолягаў штраф да 2000 эўра
Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі прыняла 22 лістапада ў першым чытаньні законапраект «Аб унясеньні зьменаў і дапаўненьняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаньнях арганізацыі і правядзеньні культурна-відовішчных мерапрыемстваў».
Зьміцер Сасноўскі спраўляе 39 год (біяграфія!)
22 лістапада нарадзіўся Зьміцер Сасноўскі — заснавальнік і лідэр гурта «Стары Ольса», дудар, калекцыянэр, дасьледчык.







