Адзін тур відэачарту доўжыцца 12 дзён. Пасля падвядзення вынікаў галасавання 3 кліпа, якія набралі найменшую колькасць галасоў, замяняюцца новымі. Астатнія ўдзельнікі пераходзяць у новы тур, і галасаванне пачынаецца спачатку.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў відэачарт кліпаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў — весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт ў сацыяльнай сетцы (Facebook, УКантакце) адзін раз на суткі, абіраючы адзін, два або тры відэакліпы.
Лёс
Праект гарадзенскага музыкі Мікіты Ігнаценкі прэзэнтуе на tuzin.byculture.org першы кліп на першую песьню «Лёс».
На калінавым масьце
Гурт BY CRY прэзэнтуе на tuzin.byculture.org новы кліп, ужо чацьверты ў гэтым сэзоне. Цяпер музыкі вырашылі ўвасобіць у відэа песьню «На калінавым масьце».
Дарожка
Музыкі неймаверна ганарацца сваім дэбютным кліпам на песьню «Дарожка», які зьняў рэжысэр Арцём Лобач, і радыя прэзэнтаваць яго ў відэачарце на tuzin.byculture.org.
Пустазельле
Гурт BY CRY прэзэнтуе на tuzin.byculture.org новы кліп на песьню «Пустазельле», у якім вырашыў паказаць іншы бок сваёй творчасьці.
Толькі мы
Менскі гурт NGe прэзэнтуе ў межах відэачарту tuzin.byculture.org кліп на песьню «Толькі мы», які для музыкаў зьняў расейскі рэжысэр.
Мяжа
Гурт BarRokka прэзэнтуе на tuzin.byculture.org свой дэбютны відэакліп на песьню «Мяжа», які зьняў Іван Кашэўнікаў.
Наша прызнаньне
Гурт BY CRY прэзэнтуе на tuzin.byculture.org кліп на свой сьвежы трэк «Наша прызнаньне».
Цёплае мінулае
У відэачарце на tuzin.byculture.org возьме ўдзел новы кліп Лявона Вольскага на песьню «Цёплае мінулае» з альбому «Псыхасаматыка». Яго стварыў рэжысэр Мацей Сабураў на падставе фотаздымкаў музыкі ад часоў дзяцінства да нашых дзён.
Гісторыя майго жыцьця
Гурт Navi прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на tuzin.byculture.org кліп на песьню «Гісторыя майго жыцьця», зь якой мяркуе скараць фэстываль «Эўравізія-2017».
Упасьці
Гурт Hurma прэзэнтуе ў відэачарце на tuzin.byculture.org кліп Арцёма Лобача на песьню «Упасьці», зьняты на малой радзіме Янкі Купалы і на батутнай арэне ў Менску.
Лянота
Гурт «Кальмары» прэзэнтуе на tuzin.byculture.org кліп на сваю новую песьню «Лянота». Лідэр каманды Сяржук Машковіч вырашыў зьмяніць гучаньне на больш камэрнае.
Рано рано
У відэачарце на tuzin.byculture.org бярэ ўдзел відэаролік ад гурту Shuma на песьню «Рано рано», які зьнялі Зьміцер Ляўкоўскі і Марыя Манакава.
Лясныя браты
У новым туры відэачарту на tuzin.byculture.org гурт Dzieciuki прадстаўляе кліп на адзін з галоўных сваіх гітоў «Лясныя браты».
Муза
Юлка Каціч прэзэнтуе ў другім туры відэачарту на tuzin.byculture.org кліп на сваю першую беларускамоўную песьню «Муза».
Мой горад
Новую відэапрацу Ганны і Стыва Крамэраў на песьню «Мой горад» на tuzin.byculture.org прадстаўляе Адам Глёбус.
Мая малітва
У відэачарце на tuzin.byculture.org бярэ ўдзел кліп на самую спрэчную песьню ў рэпэртуары гурта Насты Шпакоўскай, які зьняў рэжысэр Арцём Лобач.
Юр'я
Дуэт «Агата» прадстаўляе ў відэачарце на tuzin.byculture.org песьню «Юр’я» — твор знакавы як для беларускай сьпеўнай традыцыі, так і асабіста для яго выканаўцаў — Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсобы.
Хадзіла галота
Сваё відэаўвасабленьне атрымала песьня «Хадзіла галота» з альбома «Лекавыя травы». Кліп зьнялі прыхільнікі каманды, музыкі ўпадабалі відэа і прызналі за афіцыйнае.
Будзь трусам
Гурт Стаса Шашка прэзэнтуе ў відэачарце на tuzin.byculture.org кліп на песьню «Будзь трусам», зроблены пад уражаньнем ад творчасьці Янкі Купалы, Сяргея Міхалка і Джорджа Орўэла.
Застацца сабой
У новым сэзоне ў відэачарце гурт «Колір» прэзэнтуе кліп на беларускамоўную песьню «Застацца сабой», якая ўвайшла ў дэбютны альбом «Хто, як не ми».
Дым
Акурат на сваё 15-годзьдзе гурт Pomidor-off прэзэнтуе на tuzin.byculture.org першы афіцыйны кліп. Відэа ў стылі супрэматызму на песьню «Дым» зрабіў мастак-аніматар Сяргей Кастрыцкі.
Маці
Гурт, у які ўвайшлі ўдзельнікі «Крамбамбулі», «J:Морс», «Лепрыконсаў» і Trubetskoy, прадстаўляе на tuzin.byculture.org нецэнзураваную вэрсію свайго новага купальскага кліпу «Маці».
Калі б я быў белай птушкай
Гурт Grem-Set прэзэнтуе на tuzin.byculture.org кліп на песьню «Калі б я быў белай птушкай», які спрадусаваў Раман Арлоў, а зьняў Ігар Асмалоўскі.
Ахвярная кроў Стоду Вечнасьці
Гурт Pragnavit прэзэнтуе на tuzin.byculture.org кліп на кампазыцыю «Ахвярная кроў Стоду Вечнасьці», які зьняў адзіны ўдзельнік праекту Voist Angiras.























