Майтай
Гурт заснаваны ў 2005. Спачатку выступаў пад назвай "Тайland". Грае пост-панк з элемэнтамі шугэйзынгу ды клясычнага панку. Сьпявае па-расейску і па-беларуску (з 2014) Дэбютны дыск "Бангкок-рок" (2008) увайшоў у топ-10 альбомаў году па вэрсіі Experty.by. У красавіку 2014 прадставіў на tuzin.byculture.org першы беларускамоўны сынгл "Полымя". Склад: Андрэй "Тай" Дзяркоў (вакал, гітара), Павал Трацяк (гітара), Алесь Мышкевіч (бас), Павал Мамонаў (бубны).Мінулае
Гурт «Майтай» прэзэнтуе на tuzin.byculture.org свой новы беларускамоўны самотнік «Мінулае». Андрэй Дзяркоў шукае адказу на пытаньне як захаваць памяць пры дапамозе як усходняй, так і заходняй філязофіі.
Полымя
Праект «Майтай» прадстаўляе ў чарце на tuzin.byculture.org «Полымя». На першы беларускамоўны твор лідэр каманды Андрэй «Тай» Дзяркоў натхніўся творамі Ўладзімера Караткевіча і сьвяткаваньнем 20-годзьдзя беларускамоўнай плыні гістфаку БДУ.

