Адзін тур гіт-параду доўжыцца 12 дзён. Пасля падвядзення вынікаў галасавання 3 песні, якія набралі найменшую колькасць галасоў, замяняюцца новымі. Астатнія ўдзельнікі пераходзяць у новы тур, і галасаванне пачынаецца спачатку.
Песні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.
Брудныя танцы
Берасьцейскі гурт Terrakod прадстаўляе ў новым сэзоне аўдыёчарту на tuzin.byculture.org сваю песьню-візытоўку «Брудныя танцы», у якой закладзены асноўны сэнс іх творчасьці.
Тваё маё сэрца
Панк-гурт з Рагачову прэзэнтуе ў новым сэзоне аўдыёчарту на tuzin.byculture.org баляду пра каханьне ў абсалютна нязвыклым для сябе гучаньні. У запісе гэтай песьні не было выкарыстана ніводнай гітары.
Гэта я
Кампазыцыю «Гэта я» на словы паэта Барыса Жанчака выканалі яго жонка — кампазытар і сьпявачка Ларыса Сімаковіч і яго сын Ян — лідэр гурта In Search For.
Маладосьць
На беларускай мове загучала самая знакавая і важная песьня гурта U.G.Oslavia — «Маладосьць». Музыкі прадстаўляюць свой беларускамоўны дэбют на tuzin.byculture.org.
Малітва
На дзень народзінаў Янкі Купалы гурт Naka прадстаўляе на tuzin.byculture.org сваю новую песьню «Малітва», напісаную на словы клясыка.
Песенька
Праект Shuma прэзэнтуе ў аўдыёчарце на tuzin.byculture.org сваю «Песеньку», якая суправаджае абрад «пахаваньне стралы». Музыканты просяць лічыць тое, што яны робяць ня фолькам, а сучаснай электроннай музыкай.
Дзе ты?
Гурт «Здань» прадстаўляе ў 16-м туры на tuzin.byculture.org сваю песьню «Дзе ты?». Музыкі заўжды граюць яе на пачатку, бо гэты твор дапамагае ім увайсьці ў іншае вымярэньне.
Будзь злой
Новы праект Янкі Маўзэра «МАМА» прадстаўляе на tuzin.byculture.org сьвежы трэк «Будзь злой», які возьме ўдзел у апошнім туры ў музычным сэзоне 2014—2015.
Жыве Беларусь!
У 15-м туры сэзону 2014/2015 на tuzin.byculture.org Зьміцер Вайцюшкевіч прадстаўляе сваю песьню «Жыве Беларусь», напісаную на словы Ўладзімера Някляева.
яМы
У 15-м туры ў сэзоне 2014/2015 на tuzin.byculture.org Sp Kava прадстаўляе свой трэк «яМы». Яго не цікавяць фальклёр і палітычныя расклады, хоць ён падкрэсьлена беларускамоўны і можа выказацца жорстка па тэме.
#вяртаеммову
У новым туры аўдыёчарта гурт Zatoczka прадстаўляе трэк «#вяртаеммову» i зьвяртаецца да наведнікаў tuzin.byculture.org з заклікам узяць удзел у стварэньні клiпа на гэтую песьню.
Гаснуць
Гурт Yamaya прэзэнтуе на tuzin.byculture.org самотнік «Гаснуць», у якім адлюстраваная хаатычная і трывожная прыгажосьць сьмерці і адраджэньня.
Няма каханьня
Праект Angst прадстаўляе свой першы трэк «Няма каханьня», запісаны пры ўдзеле Алеся Ката-Зайцава. Выканаўца асэнсоўвае стасункі маладой пары ў той момант, калі стомленасьць адно адным ужо назьбіралася.
Мінулае
Гурт «Майтай» прэзэнтуе на tuzin.byculture.org свой новы беларускамоўны самотнік «Мінулае». Андрэй Дзяркоў шукае адказу на пытаньне як захаваць памяць пры дапамозе як усходняй, так і заходняй філязофіі.
Юзік у кватэры
У 13-м туры аўдыёчарту на tuzin.byculture.org заснавальнік гурта žygimont VAZA прадстаўляе песьню «Юзік у кватэры» з свайго сайд-праекту The Blue Devils.
Красавік
Акурат на сваё 21-годзьдзе, напярэдадні выхаду новага альбому «Бясконцы красавік», Паліна Рэспубліка прадстаўляе на tuzin.byculture.org фактычна загалоўны трэк з будучага дыску — «Красавік».
На Марс!
Гурт Аляксандра Кульлінковіча прэзэнтуе на tuzin.byculture.org загалоўны трэк з свайго новага альбому «На Марс!». Музыкі заяўляюць, што гэта адзіны трэк з дыску, які мае дачыненьне да космасу, але любоў да яго перадусім.
Паралельны сьвет
З свайго новага альбому «Шукай сваё» гурт :B:N: абраў для ўдзелу ў аўдыёчарце на tuzin.byculture.org песьню «Паралельны сьвет».
Вясна прыйшла
Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песьняры» прэзэнтуе на tuzin.byculture.org сваю новую песьню «Вясна прыйшла», якая мае ўвайсьці ў новы альбом «Благаславі маці».
Дунаю
Гурт Znich прадстаўляе на tuzin.byculture.org сваю новую песьню «Дунаю», запісаную ў абноўленым складзе для будучага новага альбому. Асноўную вакальную партыю ў ёй выканаў дудар Кастусь Трамбіцкі.
Палон
Сьпявачка Pauline прадстаўляе ў новым туры аўдыёчарту на tuzin.byculture.org сваю новую песьню «Палон» — вынік сумеснай працы з гітарыстам і аранжыроўшчыкам Раманам Саракалетавым.
Горад
Гурт Trubetskoy прадстаўляе ў аўдыёчарце на tuzin.byculture.org свой новы твор «Горад». Для вакаліста каманды Паўла Булатнікава гэта першы досьвед напісаньня песьні па-беларуску.
Сьнег
Лідэр расейскага гурта «Машина времени» запісаў сваю першую песьню на беларускай мове для праекту «Global Reload» парталу tuzin.byculture.org і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
Марнатраўны сын
Гурт Akute прадстаўляе ў аўдыёчарце на tuzin.byculture.org сваё бачаньне ўзорнага гіта сярэдзіны 90-х гурта Ulis. У іхняй гіпстэр-вэрсіі «Марнатраўны сын» пераўтварыўся са змагара ў пафігіста.























