Адзін тур гіт-параду доўжыцца 12 дзён. Пасля падвядзення вынікаў галасавання 3 песні, якія набралі найменшую колькасць галасоў, замяняюцца новымі. Астатнія ўдзельнікі пераходзяць у новы тур, і галасаванне пачынаецца спачатку.
Песні ў абавязковым парадку запампоўваюцца на сэрвэр парталу TuzinFM.
Права прыняцьця канчатковага рашэньня аб уключэньні або неўключэньні ў гіт-парад песень, кліпаў і альбомаў рэдакцыя парталу пакідае за сабой.
Галоўнае патрабаваньне да ўдзельнікаў гіт-параду ды іх прыхільнікаў весьці шчырую барацьбу. Галасаваць можна зарэгістраваным на сайце карыстальнікам, а таксама зайшоўшы ў свой акаўнт у сацыяльнай сетцы (Facebook, «УКантакце») адзін раз на суткі, абіраючы адну, дзьве або тры песьні.
М1
Першыя прадстаўнікі Беларусі на «Эўравізіі» запісалі чацьверты студыйны альбом за 15 год існаваньня і засьведчылі, што толькі яны ў гэтай краіне здольныя спалучыць беларускі фольк, амэрыканскае кантры і рускае дыска. Эклектычны альбом «М1» – узор годнага кампраміса ў нашай музыцы.
Traukamurauka
Круглова з Kriwi яўна спыніла пошукі новага матэрыялу і працуе толькі над іншай падачай знаёмых песень, знойдзеных ды апрацаваных яшчэ ў «дабэрлінскія» часы. Наогул складаецца ўражаньне, што беларускім фольк-музыкам няма чаго выконваць.

