Nizkiz. Героі году ў беларускай музыцы ў BML Premium (поўнае відэа)
4323 / 0
05.01.2019

Nizkiz. Героі году ў беларускай музыцы ў BML Premium (поўнае відэа)

Найлепшы беларускі гурт 2018 году па вэрсіі TuzinFM выступіў з жывым сэтам у студыі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live у прысутнасьці гледачоў.

Новы год і новы сэзон Belsat Music Live пачаўся зь незвычайнага выданьня, якое ўпершыню ў гісторыі праграмы здымалася ў прысутнасьці гледачоў. Героі былі абраныя з дапамогаю гледачоў з тых выканаўцаў, якія былі ўжо ў студыі цягам трох сэзонаў. Імі сталі Nizkiz. Каманда цяпер знаходзіцца на надзвычайным уздыме. Сёлета яны надзвычай актыўна канцэртавалі ды прэзэнтавалі два яскравыя відэа — на галоўны гіт 2017 году па вэрсіі TuzinFM, песьню «Небясьпечна» і на новы сынгл «Люстэрка», а па выніках 2018-га былі прызнаны найлепшым гуртом на прэміі «Героі году». Музыкі распавядуць, як зьмяніліся за паўтара году, што мінулі з апошняга этэру ў #BML, чаму ім гэтак цяжка даўся выступ на 100 гадоў БНР і пра тое, як на іхных канцэртах ствараюцца сем’і. Увага! Пры канцы праграмы вядоўца Міра Шульц разыграе прыз, які можа атрымаць кожны!

Песьні, якія гучаць у праграме:

«Люстэрка»

«Небясьпечна»

«Так трэба»

«Интроверт»

«Лірика»

«Это я сам»

(словы і музыка Аляксандра Ільіна)

З Новага году штомесяц на тэлеканале «Белсат» — найлепшыя беларускія гурты ў прэміюм-выданьнях «Belsat Music Live», якія здымаюцца ў прысутнасьці гледачоў. Толькі жывы гук, шчырыя размовы і сапраўдныя эмоцыі! Калі хочаце трапіць на здымкі — сачыце за абвесткамі ў афіцыйных суполках праграмы Укантакце/Facebook/Instagram.

У наступным выданьні #BML з жывым сэтам выступіць Лера Яскевіч. Прэм’ера — 12 студзеня ў 21:15 па беларускім часе на тэлеканале «Белсат», а таксама на youtube-канале «Белсат Музыка».

TuzinFM