D.Jaza. Новая беларуская поп-музыка ў Belsat Music Live (поўнае відэа)
5336 / 0
17.03.2018

D.Jaza. Новая беларуская поп-музыка ў Belsat Music Live (поўнае відэа)

Героі новага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна — праект маладой сьпявачкі Дар’і Ксенафонтавай D.Jaza, які можа стаць адкрыцьцём гэтага году.

Зламаць стэрэатып пра тое, што якасная музыка бывае толькі на ангельскай мове, — такую мэту ставіць Даша. Летась сьпявачка зрабіла дзеля гэтага першы крок — запісала дэбютны EP з 5 песень пад назваю «Спытай». D.Jaza працуе ў шырокім дыяпазоне стыляў — ад уласна джазу і соўлу да чыл-аўту і электронікі ды робіць стаўку на беларускую мову.

У праграме гучаць песьні:

«Спытай» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай і Мікіты Ігнаценкі)

«Моя планета» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)

«Мары» (словы і музыка Мікіты Ігнаценкі)

«Ціха» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)

«Погибают мысли» (словы і музыка Дар’і Ксенафонтавай)

Праз тыдзень у студыі Belsat Music Live выступіць Harotnica. Прэм’ера — 24 сакавіка ў 21:15 на «Белсаце». Далучайцеся да суполак праграмы Укантакце і Facebook.

TuzinFM