Кіраўнік Оntourcloud Алег Ціханаў: «Мы ствараем важную рэч, якой яшчэ няма ў сьвеце»
Стваральнікі праграмы Оntourcloud распавялі ў інтэрвію tuzin.byculture.org пра сваю ідэю аблегчыць жыцьцё сабе і людзям. Яны ствараюць новы сэрвіс, які можа зрабіць рэвалюцыю ў музычным мэнэджмэнце.
Мэгатур-2015 стартаваў! «Рознастылёвы» топ-12 ад рэдакцыі tuzin.byculture.org
На tuzin.byculture.org распачалося галасаваньне ў самым важным туры сэзону. Апошняя 12-ка найлепшых песень, якія атрымалі права пазмагацца за званьне галоўнага гіту — ад рэдакцыі нашага парталу.
Андрэй Адамовіч: «Ніякага аб’ектывізму, толькі гардкор!»
Паэту Андрэю Адамовічу пасьля праслухоўваньня песень сэзону 2014—2015 на tuzin.byculture.org палягчэла, бо ён думаў, што зь беларускай музыкай сытуацыя такая, як з трактарабудаваньнем і запусканьнем у космас БелКІ.
Тузін песень, якія граюць у галаве Антона Рудака
Уладальнік прэміі «Кніга году — 2015» назваў свой тузін найлепшых песень сэзону на tuzin.byculture.org, які сьведчыць пра тое, што будучыня ў беларускай музыкі ёсьць.
«Ненавязьлівы Тузін» ад Глеба Лабадзенкі
Паэт і вядучы курсаў «Мова нанова» ўратаваў «тузін» песень па простым і бездакорным прынцыпе — падабаецца/не падабаецца.
Фіналісты «Засьпявай 2.0» Symphorine выступяць разам з Leibonik (аўдыё/відэа)
31 ліпеня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 выступіць гурт Symphorine, а госьцем будзе пераможца ў намінацыі «Дэбют» на прэміі «Героі году — 2014» — гурт Сяргея Башлыкевіча Leibonik. Пазытыўны настрой гарантаваны!
Андрэй Хадановіч: «Каралі зьнікаюць, а застаюцца прынцы»
Сябра паэтычнай рады на tuzin.byculture.org і кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру ўратаваў дзесяць песень для МЭГА-туру з увагаю на новыя імёны.
«Штодзённы Тузін» ад Насты Кудасавай
Паэтка Наста Кудасава ўратавала і ўключыла ў свой рэйтынг найлепшых песень сэзону 12 трэкаў — менавіта тыя, якія склалі яе штодзённы працоўны плэйліст.
Хрысьціна Дарапей. Дзёньнікі першагодкі з «Басовішча-2015» (відэа)
Сёлета ад tuzin.byculture.org на XXVI фэстываль музыкі маладой Беларусі паехала намесьніца галоўнага рэдактара Хрысьціна Дарапей. Па вяртаньні яна публікуе дзёньнік, які вяла на сваім першым «Басовішчы».
Vuraj дае адзіны летні канцэрт у Менску разам зь Пятром Клюевым
Фіналіст конкурсу «Засьпявай 2.0» Пятро Клюеў выступіць 24 ліпеня на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды, 4. Яго падтрымае гурт Vuraj.
Ян Маўзэр: «Маме падабаецца мая цяперашняя творчасьць»
Пераможцам 16-га туру аўдыёчарту на tuzin.byculture.org стала песьня «Будзь злой» новага праекту Яна Маўзэра «Мама». З гэтай нагоды выканаўца распавёў пра мужчынскія герархічныя інстынкты і патлумачыў, чаму ня хоча выходзіць cа стану мэдытацыі.
Ідэолягі афіцыйна зьвінавацілі Вайцюшкевіча ў экстрэмізьме (дакумэнт)
Менскія ўлады далі пісьмовы адказ у сувязі з адмовай у выдачы гастрольнага пасьведчаньня на канцэрт Зьмітра Вайцюшкевіча.
Паэзія ўратуе! Беларускія паэты сфармуюць «МэгаТур» на tuzin.byculture.org
Вынікі сэзону 2014—2015 на tuzin.byculture.org падвядуць вядучыя беларускія паэты. Кожны зь іх зможа ўратаваць і тым самым уключыць у мэгатур ад адной да 12 песень, што бралі ўдзел у аўдыёчарце.
«Крама» падтрымае гурт Green Pills канцэртам на плошчы Свабоды
Гурт «Крама» зайграе акустычны канцэрт 17 ліпеня на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды разам зь фіналістамі конкурсу «Засьпявай 2.0» гуртом Green Pills.
!OUT: Кароткая гісторыя беларускага бітбоксу (аўдыё/відэа)
Першыя біт-бокс экспэрымэнты ў беларускай музыцы на пачатку 90-х і новыя героі ў гэтай плыні, экспэрымэнты зь беларускай мовай, найбольш выбітныя біт-бокс рэлізы і кліпы ў Беларусі — у новым выпуску !OUT Віктара Сямашкі.
Maze і Re1ikt дадуць сумесны канцэрт на плошчы Свабоды
Фіналісты конкурсу «Заспявай 2.0» гурт Maze, чый кавер на «Котку» гурта «Новае Неба» выклікаў захапленьне ў журы, выступяць 10 ліпеня на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды. Іх падтрымае гурт Re1ikt сэтам з найлепшых песень.
Экспэрт tuzin.byculture.org Мікалай Янкойць: «У беларускай музыкі ёсьць тры праблемы»
Матэматык, журналіст і музыка Мікалай Янкойць цягам месяца слухаў удзельнікаў чартаў на tuzin.byculture.org, пасьля чаго абазначыў тры асноўныя праблемы беларускай музыкі.
«Сьвята на дваіх». Альбом дуэтаў ад Юрыя Несьцярэнкі (прэм’ера)
Знаны бялыніцкі блюзмэн і гітарыст на сваё 50-годзьдзе прадстаўляе на tuzin.byculture.org альбом дуэтаў, у якім узялі ўдзел Пятро Ялфімаў, Ілона Карпюк, гурты «Крама» і «Палац».
Pauline і HandmadE выступяць на плошчы Свабоды 3 ліпеня
Фіналістка конкурсу «Засьпявай 2.0» сьпявачка Pauline выступіць пры падтрымцы гурта HandmadE на тэрасе кавярні Chill Out на плошчы Свабоды.
Teleport. Канцэпцыя ў якасьці (прэм’ера EP)
Гурт Teleport на чале зь фіналістам «Засьпявай 2.0» Яўгенам Цярэнцьевым прадстаўляе на tuzin.byculture.org дэбютны EP «Leta». Працу ўхваліў і давёў да ладу брытанскі саўндпрадусар Стыў Кітч, які працаваў над альбомам «Mutabor» Аліны Арловай.
На «Засьпявай 2.0» прыедзе «Колір» з Украіны, іх падтрымае Naka
26 чэрвеня на тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды выступіць фіналіст конкурсу «Засьпявай 2.0» «Колір» з Адэсы, а падтрымае іх сваім выступам Naka. Канцэрт пройдзе ў фармаце «piano».
Ягор Сурскі. Закаханы ў рэтра (прэм’ера)
Арт-мэнэджар, рэжысэр і выкладчык Ягор Сурскі прадэманстраваў tuzin.byculture.org сваю здольнасьць сьпяваць, як 100 гадоў таму, ды прэзэнтаваў першы самотнік з музычнага рэтра-праекту — песьню «Нёман».
Agata. Прастора, якая яднае (прэм’ера)
Лідэр Port Mone Аляксей Варсоба і заснавальніца Akana Ірэна Катвіцкая прадстаўляюць на tuzin.byculture.org свой сумесны праект Agata, адметнасьць якога ў тым, што беларускі народны сьпеў дзейнічае на роўных з сучаснымі кампазытарскімі прыёмамі.
Топ-12 песень вясны-2015 (аўдыё)
Прадстаўляем вашай увазе рэйтынг найбольш запатрабаваных твораў на ўласным канале парталу tuzin.byculture.org у сетцы Soundcloud за тры вясновыя месяцы.























