«Тузін.Немаўля» ўвайшоў у лік грамадзказначных праектаў году
2187 / 0
26.06.2014

«Тузін.Немаўля» ўвайшоў у лік грамадзказначных праектаў году

Праект парталу tuzin.byculture.org зроблены ў супрацы з Падляскай опэрай і філярмоніяй «Тузін.Немаўля» стаў ляўрэатам пятага фэстывалю беларускамоўнай рэклямы і камунікацыі AD.NAK!

Праект «Тузін.Немаўля» ў межах якога беларускія выканаўцы агучылі клясыку айчыннага нямога кіно заняў другое месца ў намінацыі «Грамадзказначныя праекты». У гэтай намінацыі таксама былі адзначаныя праекты «Саламяная Камасутра», «Limited Edition», «Зайкава хатка — інтэрактыўная кніга для iPad», «Вялікі і магутны клуб, вялікая і магутная мова!», беларуская настолка «Разам!», а Гран-пры дасталося бясплатным курсам беларускай мовы «Мова Нанова».

Праекты, зьвязаныя з tuzin.byculture.org таксама намінаваліся на «Найлепшы лягатып» («Тузін.Немаўля»), «Афішу» (Васіліса Паляніна-Календа, «Тузін.Немаўля»), «Web-сайт» (дызайн парталу tuzin.byculture.org) і «Грамадзказначныя праекты» («Tuzin.Unplugged/Жывы Тузін»).

tuzin.byculture.org