tuzin.byculture.org адзначаны на форуме «PR-кветка-2014»
Партал tuzin.byculture.org стаў ляўрэатам VII адкрытага студэнцкага форуму «PR-кветка-2014».
Форум ладзіўся сярод маладых спэцыялістаў і студэнтаў беларускіх, літоўскіх і расейскіх унівэрсітэтаў. Удзельнікаў было каля 500 чалавек. Яго арганізатарам выступіла катэдра тэхналёгіяў камунікацыі Інстытуту журналістыкі БДУ і кансалтынгавая кампанія IPR Belarus.
Сярод пераможцаў — рэдактарка парталу tuzin.byculture.org Хрысьціна Дарапей, якая прадстаўляла праект «Радыё Tuzin.fm». У камэрцыйнай сэкцыі «Кірмаш праектаў» яна заняла другое месца. Прэзэнтацыя была прысьвечана стварэньню беларускамоўнага музычнага інтэрнэт-радыё на базе парталу ды пазасеткавым мерапрыемствам па яго прасоўваньні. Цалкам магчыма, што гэтая ідэя будзе ўвасоблена ў будучыні.
tuzin.byculture.org












КАМЕНТАВАЦЬ