2518 / 2
08.11.2013

tuzin.byculture.org назаве «Герояў году 2013» 12 сьнежня

Партал tuzin.byculture.org уручыць сваю традыцыйную прэмію «Героі году».

Абвяшчаньне пераможцаў заплянавана ў дзень магічнага супадзеньня лічбаў — 12.12. Менавіта ў гэту дату Tuzin.fm ужо 10 гадоў адзначае свой дзень народзінаў і праводзіць яскравыя музычныя акцыі. Летась «Героямі году» быў названы гурт Akute.

Сёлета ўзнагароды будуць уручаныя ў дзьвюх намінацыях — «Дэбют году» і «Героі году». Шорт-ліст прэтэндэнтаў будзе абвешчыны ўжо на наступным тыдні на старонках парталу. А сама цырымонія ўручэньня адбудзецца ў адным зь менскіх клюбаў.

Сачыце за навінамі!

tuzin.byculture.org

Тэгi:

КАМЕНТАРЫ: