Кліп Navi перамог у расейскім конкурсе
Беларускі гурт стаў пераможцам онлайн-конкурсу на «Найлепшы кліп», які быў зладжаны расейскім фэстывалем «Залаты голас».
Кліп на песьню «Абдымі мяне», які ўдзельнічае ў першым чарце відэатура на tuzin.byculture.org, апярэдзіў 20 астатніх удзельнікаў, большасьць зь іх прадстаўляла Расею. Відэа беларусаў набрала 375 рэпостаў УКантакце. У якасьці прызу ўдзельнікі дуэту Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук атрымалі магчымасьць прэзэнтаваць свой кліп ды засьпяваць сваю песьню на сцэне праграмы «Песьні з зоркамі» перад дзеячамі расейскага шоў-бізу на канале Music BOX.
Фэстываль «Залаты голас» заснаваны пры падтрымцы Грамадзкай палаты Расеі, толькі прайшоў першы фэстываль. Пачаўся прыём заяваў на другі. Старшынюе ў журы Іосіф Кабзон.
tuzin.byculture.org












КАМЕНТАВАЦЬ