Ірына Снапкова і Юры Несьцярэнка заснавалі праект «Мірнае мора» (аўдыёпрэм’ера)
Новы гурт прадстаўляе на tuzin.byculture.org свой першы самотнік «Асьцярожна пакрысе».
«Мірнае мора» заснавалі вакалістка Ірына Снапкова і гітарыст Юры Несьцярэнка. У праект таксама ўваходзіць бубнач Яўген Зьвераў, вядомы па супрацы зь Юрыем ў гуртах White Night Blues і Nestary Band. Ірына з адукацыі тэхноляг, магістар тэхнічных навук, толькі нядаўна адкрыла ў сябе талент пісаць песьні. Усе словы і музыку яна стварае сама. Несьцярэнка стварае аранжыроўкі, грае на гітары і бас-гітары ды адказвае за арганізацыйныя пытаньні.
Цяпер музыкі працуюць над запісам дэбютнага дыска пад працоўнай назвай «Ірызацыя мар». Сваю першую песьню яны вырашылі прэзэнтаваць у якасьці сынглу наведнікам Tuzin.fm. Яна завецца «Асьцярожна пакрысе».
Tuzin.fm












Вось пры ўсёй павазе да Юры не разумею: якога хрэна рэгулярна, недзе раз на тры-чатыры гады мяняць назву калектыву? І як тады ягонай раскруткай, прасоўваньнем займацца? Дзіцячы сад...
КАМЕНТАВАЦЬ