Тузін гітоў на Soundcloud. Рэйтынг вясны-2017
Самыя папулярныя песьні гэтае вясны на канале парталу TuzinFM у сетцы Soundcloud.
Андрусь Горват: «Чалавек радзіва ўключыў, батон еў і пра казу думаў, а музыка грала»
Песьні з чартаў tuzin.byculture.org трапілі ў ратацыю на «Радзіва Прудок»! Пісьменьнік Андрусь Горват месяц сачыў за гіт-парадамі, а цяпер дзеліцца сваімі назіраньнямі ад пачутага і ўбачанага.
Антон Сіманкоў: «Музыка жывіць мову, а мова — музыку»
Назіральнік месяца на tuzin.byculture.org, арганізатар фэстаў вулічнай музыкі Антон Сіманкоў пад уражаньнем ад пачутага сабраўся на спэктакль «Матухна Кураж» ды ўмацаваўся ў ідэі зрабіць перасоўны беларускі фэст па краінах Эўропы.
Belsat Music Live №4: Naviband (поўнае відэа!)
Госьці чацьвертага выданьня аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна Belsat Music Live — Naviband.
Belsat Music Live №3. «Дай дарогу!» (відэа)
Госьці трэцяга выданьня Belsat Music Live — гурт «Дай дарогу!» зь Берасьця.
Иллюминация
Трэці студыйны альбом гурту, які заснавалі Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук, выдадзены акурат у дзень беларускага адбору на «Эўравізію».
«Belsat Music Live»: Музыка жыві!
Тэлеканал «Белсат» запускае музычную праграму, у межах якой з жывымі сэтамі выступяць вядучыя музыкі зь Беларусі. І ня толькі.
Гісторыя майго жыцьця
Гурт Navi прэзэнтуе ў новым туры аўдыёчарту на tuzin.byculture.org кліп на песьню «Гісторыя майго жыцьця», зь якой мяркуе скараць фэстываль «Эўравізія-2017».
«У мяне ўжо вока дзёргаецца як слоў-мо ў гэтым відэа». Irdorath паглядзелі кліп-чарт
Аўтары найлепшай песьні і найлепшага альбому сэзону 2015/2016 на tuzin.byculture.org сталі экспэртамі першага туру ў новым музычным сэзоне і падзяліліся ўражаньнямі ад пачутага і ўбачанага.
Зьніжаны кошт квіткоў на фінальны канцэрт «Засьпявай 3.0»
22 кастрычніка пройдзе канцэрт трох пераможцаў конкурсу пры ўдзеле адмысловых гасьцей — гурту Navi. Квіткі на танцпляц ужо можна набыць па 6 рублёў.
.К — пераможца Конкурсу XXVII Фэстывалю «Басовішча»
Сёлета за перамогу змагаліся менскія электроншчыкі Intelligency, наваградзкая каманда M.G., інструмэнталісты Тhe Glitchhh, гурт Haina, які грае ў кірунку экспэрымэнтальнага року, ды Яўген Кучмейна з праектам .K.
Мэгатур-2016 стартаваў! Топ-12 найлепшых ад tuzin.byculture.org
Апошні рэйтынг з найлепшымі песьнямі сэзону, якія прэтэндуюць на званьне галоўнага гіта году, ад рэдакцыі нашага парталу. На tuzin.byculture.org распачалося галасаваньне ў самым важным туры сэзону.
Уладзімер Мацкевіч. Топ-12 без пэрспэктывы на доўгае жыцьцё (аўдыё)
Несуцяшальныя высновы зрабіў у сваім падсумаваньні вынікаў музычнага сэзону на tuzin.byculture.org філёзаф Уладзімер Мацкевіч. Абсалютная большасьць песень удзельнікаў чарту яму здалася другаснай, фармальнай і ніякай.
Рассакрэчаны лайн-ап сёлетняга «Басовішча»
Арганізатары XXVII Фэстывалю музыкі маладой Беларусі агучылі поўны сьпіс гасьцей і час іх выступаў, а таксама распавялі, чым, акрамя засяроджанага слуханьня мэлёдыяў і шалёных скокаў пад біты, можна будзе заняцца на сёлетнім «Басовішчы».
Зьявілася паслуга па замове канцэртаў беларускіх музыкаў
Цяпер выступы некаторых нашых выканаўцаў можна замовіць он-лайн.
Ахвярная кроў Стоду Вечнасьці
Гурт Pragnavit прэзэнтуе на tuzin.byculture.org кліп на кампазыцыю «Ахвярная кроў Стоду Вечнасьці», які зьняў адзіны ўдзельнік праекту Voist Angiras.
Плакалі ветры
Гурт Navi прадстаўляе ў аўдыёчарце фінальную вэрсію песьні «Плакалі ветры», зь якой скарылі конкурс «Засьпявай 2.0».
«Pragnavit» пакажа «Скарбы зьмяінага караля» (аўдыё)
Новы альбом культавага дарк-эмбіент гурту створаны паводле паэзіі Анатоля Сыса.
Топ-12 гэтай зімы: Каляды руляць! (аўдыё)
У рэйтынг самых запатрабаваных песень зімы 2015—2016 трапіла ажно 8 песень з праекту «Новае пакаленьне на Новы год».
«Басовішча» пераяжджае ў Менск. На адзін дзень
19 лютага ў клюбе «Ілі» пройдзе 10-гадзінны канцэрт канкурсантаў сёлетняга фэстывалю, пераможцаў мінулых гадоў і гасьцей з Польшчы. Як і на самое «Басовішча», уваход будзе вольным!
Navi: «Давайце зробім так, каб беларуская мова загучала на ўвесь сьвет!» (аўдыё/відэа)
Гурт Navi запускае акцыю «Я за беларускую мову на Эўравізіі!» у падтрымку сваёй беларускамоўнай песьні «Гэта зямля», зь якой 22 студзеня выступіць у фінале нацыянальнага адборачнага туру да гэтага міжнароднага конкурсу.
Navi і Tonqixod сыграюць на прэзэнтацыі дыску «Новае пакаленьне на Новы год» (відэа)
Прэзэнтацыя адбудзецца 13 студзеня ў галерэі «Ў». Уваход вольны!
Imagine Dragons адгукнуліся на кавэр Navi: «Для нас гэта гонар!» (відэа)
Беларускамоўнай вэрсіяй кампазыцыі «Radioactive» ў выкананьні Navi захапіліся прыхільнікі амэрыканскага гурта з усяго сьвету. Кавэр пачулі і аўтары арыгіналу.
Новы год
Гурт Navi прадставіў новую песню, запісаную для праекту «Новае пакаленьне на Новы год».























