!OUT: «Мроя»: вядомая і забытая (топ-12+рарытэтныя відэа)
У лістападзе 2016-га пачынальнікам беларускамоўнай рок-музыкі спаўняецца 35 гадоў. З гэтай нагоды tuzin.byculture.org падрыхтаваў топ-12 песень «Мроі» і некалькі рарытэтных відэа. Некаторыя з запісаў публікуюцца ўпершыню.
Я рок-музыкант
Гурт Leibonik удзельнічае ў аўдыёчарце на tuzin.byculture.org з уласным прачытаньнем песьні, на якой яны вырасьлі і якая для музыкаў зьяўляецца ўзорам клясычнага беларускага року.
«Жадан і Собаки» прэзэнтавалі відэа на песьню «Рок-музыкант» гурта «Мроя»
Ролік на песьню, запісаную для праекту Global Reload, зьняты падчас туру ўкраінскага гурта ў лістападзе 2015 году.
Рок-музыкант
Сумесны праект «Global Reload», задуманы парталам tuzin.byculture.org і кампаніяй «Будзьма беларусамі!» папоўніўся новай песьняй. Рок-зорка ўкраінскай паэзіі Сяргей Жадан і харкаўскі ска-панк гурт «Собаки в космосі» пераасэнсавалі па-ўкраінску песьню «Рок-музыкант» гурта «Мроя».
Сяргей Жадан засьпявае «Я рок-музыкант» для праекту «Global Reload» (+відэазапрашэньне)
Знакаміты гіт беларускага року загучыць па-ўкраінску ў межах праекту парталу tuzin.byculture.org і грамадзкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».




